Мартынаў Іван Мікітавіч

Дата: 24 февраля 2018 в 19:53, Обновлено 12 марта 2018 в 16:40

        Мартынаў Іван Мікітавіч нарадзіўся 10 лютага 1922 года ў в. Фёдараўка Лысагрскага раёна Саратаўскай вобласці ў сям’і селяніна. Бацька памёр у 1924 годзе. У 1929 го. Іван пайшоў у школу. З 1933 па 1936 гг. выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Пензенскай вобласці, дзе закончыў 6 класаў. З 1937 па 1939 год вучыўся ў Саратаўскім педагагічным інстытуце на гістарычным факультэце, адкуль у кастрычніку 1940 г. з другога курса быў узяты ў Савецкую Армію. На фронце ўдзельнічаў у баях каля Каўнаса, у Паставах, каля Дрысы і пад Невелем, дзе папаў у акружэнне, быў ранены ў нагу і папаў у палон. У палоне знаходзіўся ва Усходняй Прусіі, адкуль у 1941 г. уцёк. Ідучы на ўсход, сустрэўся з Ф. Г. Маркавым і ўступіў у яго партызанскі атрад, які дзейнічаў на тэрыторыі Свірскага, Пастаўскага, Мядзельскага раёнаў. У партызанскім атрадзе быў радавым байцом. камандзірам аддзялення, палітруком разведкі, памочнікам камісара атрада па камсамолу, выконваючым абавязкі сакратара падпольнага райкома камсамола. 24 чэрвеня 1944 г. быў ранены ў правую руку. Лячыўся адразу ў партызанскім шпіталі, а потым у Вілейскай абласной бальніцы.

    З лістапада 1944 г. па ліпень 1952 г. працаваў у Маладзечанскім аблвыканкаме інструктарам, інспектарам па скаргах, памочнікам старшыні аблвыканкама, загадчыкам агульнага аддзела, загадчыкам сектара кадраў. Адначасова завочна вучыўся ў Мінскім педінстытуце. пасля заканчэння якога ў 1952 г. перайшоў на настаўніцкую работу. Працаваў дырэктарам Далгіноўскай СШ Крычаўскага раёна, настаўнікам Слабодскай СШ Мядзельскага раёна, дырэктарам Кабыльніцкай СШ, настаўнікам Свірскай СШ.

       Апошнія гады свайго жыцця працаваў настаўнікам гісторыі Спондаўскай СШ. Іван Мікітавіч любіў сваю работу і дзяцей. Работа і жыццё для яго сталі словамі-сінонімамі. Заснавальнік музея баявой славы ім. Ф. Р. Маркава ў нашай школе, які ствараўся па крупіцах. Стварэнне музея стала справай усяго яго жыцця.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.